Эмануіл Рыгоравіч Іофэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эмануіл Рыгоравіч Іофэ
Remove ads

Эмануіл Рыгоравіч (Гіршэвіч) Іофэ (нар. 20 сакавіка 1939(1939-03-20), Беразіно, Магілёўская вобласць) — беларускі гісторык, сацыёлаг і палітолаг. Доктар гістарычных навук (1993).

Хуткія факты Эмануіл Рыгоравіч Іофэ, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1961), завочную аспірантуру пры Інстытуце гісторыі АН БССР па спецыяльнасці «Гісторыя СССР».

Навуковая дзейнасць

Сфера навуковых інтарэсаў — гісторыя і гісторыяграфія Беларусі, гісторыя культуры, знакамітыя ўраджэнцы Беларусі, гісторыя і культура яўрэяў Беларусі.

У 1975 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «В. И. Пичета как историк социально-экономического развития Белоруссии в эпоху феодализма (XV - первая половина XVII века).»

У 1993 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Советская историография социально-экономического развития белорусской деревни середины XVII — первой половины XIX века».

Унёс істотны ўклад у беларускую гістарыяграфію, даследаванне гісторыі яўрэяў Беларусі, вывучыў і апісаў шэраг малавядомых аспектаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама правёў аналіз жыцця і дзейнасці шэрагу кіраўнікоў БССР. Вядомы таксама як актыўны папулярызатар гістарычных ведаў, педагог і грамадскі дзеяч.

Адзін з вядучых спецыялістаў па гісторыі Халакоста ў Беларусі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads