Эма Ільінічна Чудзіноўскіх

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эма Ільінічна Чудзіноўскіх (руск.: Эмма Ильинична Чудиновских; 16 мая 1936 — 19 красавіка 1970) — савецкі гісторык, медыевіст. Вядучая спецыялістка па гісторыі сярэднявечных Балкан. У сваёй фундаментальнай працы па гісторыі гарадоў Далмацыі раскрыла ўплыў гандлю на станаўленне і развіццё горадабудаўніцтва ў паўднёвых славян. Прадстаўніца Уральскай школы візантыстыкі. Першай у працы па вывучэнні гісторыі паўднёвых славян выкарыстоўвала грэчаскія партуланы  (руск.).

Хуткія факты Эма Ільінічна Чудзіноўскіх, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 16 мая 1936 года ў горадзе Свярдлоўску. З 1953 па 1958 вучылася на гістарычным факультэце Уральскага ўніверсітэта. З 1958 па 1960 працавала асістэнтам на кафедры ўсеагульнай гісторыі Уральскага ўніверсітэта. З 1960 па 1963 вучылася на аспірантуры пры кафедры ўсеагульнай гісторыі таго ж універсітэта[1]. Адначасова працавала на кафедры ўсеагульнай гісторыі Уральскага ўніверсітэта да 1965 года, выкладала гісторыю сярэдніх вякоў і лацінскую мову.

У 1967 годзе пад навуковым кіраўніцтвам М. Я. Сюзюмава абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме: «Гандаль далматыйскіх гарадоў з Цэнтральным і Усходнім Міжземнамор’ем у канцы XIII — першай палове XV ст. Па матэрыялах Трагіра, Дуброўніка, Котара»[2]. Навізна працы заключалася ў тым, што ўпершыню ў савецкай гістарыяграфіі для даследавання былі выкарыстаны грэчаскія партуланы.

З верасня 1965 года працавала ў Станіслаўскім педагагічным інстытуце, з 1968 года — дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі гісторыка-педагагічнага факультэта інстытута.

Памерла 19 красавіка 1970 года ў Івана-Франкоўску, пахаваная на гарадскіх «Кіеўскіх» могілках.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads