Эміль Уладзіміравіч Лацяну

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эміль Уладзіміравіч Лацяну
Remove ads

Эміль Уладзіміравіч Лацяну (6 лістапада 1936 — 18 красавіка 2003) — малдаўскі, савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, педагог. Народны артыст РСФСР (1980).

Хуткія факты Эміль Уладзіміравіч Лацяну, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1953—1955 гадах вучыўся на акцёрскім факультэце Школы-студыі МХАТ. У 1962 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІКа (майстэрня Р. Рашаля і Ю. Генікі).

З 1973 года Лацяну працаваў на кінастудыі «Масфільм». Асаблівую папулярнасць яму прынеслі экранізацыя М. Горкага «Табар сыходзіць у неба», экранізацыя Чэхава «Мой ласкавы і пяшчотны звер» і фільм «Ганна Паўлава», прысвечаны жыццю вялікай расійскай балерыны.

У канцы 1980-х гадоў ён зноў вярнуўся на «Малдова-філм», працаваў на малдаўскім тэлебачанні, дзе экранізаваў паэму М. Эмінэску «Лучафэрул». У 1987—1992 гадах — прэзідэнт Саюза Кінематаграфістаў Малдовы. Выкладаў на курсах для акцёраў тэатра ў Кішынёўскім Інстытуце Мастацтваў.

У 1998 паставіў у МХАТ імя М. Горкага спектакль «Увесь ваш Антоша Чэхантэ» па творах Антона Паўлавіча Чэхава «Мядзведзь», «Вяселле». Аўтар некалькіх зборнікаў вершаў і апавяданняў, сцэнарыяў усіх сваіх фільмаў. Аўтар вершаў да фільма «Восьмы цуд свету» (1981).

Памёр 18 красавіка 2003 года ў Маскве на 67-м годзе жыцця. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.

Remove ads

Зноскі

  1. Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q23833686'></a>
  2. Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q23833686'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads