Эміль Шумахер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эміль Шумахер
Remove ads

Эміль Шумахер (ням.: Emil Schumacher; 29 жніўня 1912, Гаген, Паўночны Рэйн-Вестфалія — 4 кастрычніка 1999, Сан-Хасэ, Івіса, Балеарскія астравы) — нямецкі мастак-абстракцыяніст, прадстаўнік інфармалізму ў жывапісе.

Хуткія факты Эміль Шумахер, Дата нараджэння ...
Remove ads

Жыццё і творчасць

Эміль Шумахер атрымаў мастацкую адукацыю ў Школе прыкладнога мастацтва Дортмунда ў 1932—1935 гадах. Пасля Другой сусветнай вайны захапляўся кубізмам. У 1948 годзе разам з Карлам Ота Гёцам і двума іншымі маладымі мастакамі быў удастоены прэміі «Малады Захад» (ням.: Jünger Westen) горада Рэклінгхаўзен. У 50-я гады перайшоў да чыста каляровых кампазіцый, без якіх-небудзь канструктыўных элементаў.

З 1955 года Эміль Шумахер удзельнічаў у розных выставах абстракцыяністаў. У 1962 годзе заваяваў прыз на 30-м Біенале ў Венецыі. У 1959, 1964 і 1977 гадах майстар прымаў удзел у выставах мастакоў-абстракцыяністаў у Каселі — дакумента (2-я, 3-я і 7-я адпаведна). Сярод іншых работ Э. Шумахер стварыў мазаічныя пано для станцый метрапалітэна ў Рыме. У 1958—1960 гадах ён — прафесар у Вышэйшай школе выяўленчага мастацтва ў Гамбургу, у 1966—1977 гады — прафесар у Дзяржаўнай акадэміі выяўленчага мастацтва ў Карлсруэ. У родным горадзе Э. Шумахера — Гагене — створаны музей творчасці мастака.

Remove ads

Зноскі

1. Emil Schumacher

2. Emil Schumacher // Берлінская акадэмія мастацтваў — 1993. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118611550 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.

4. Emil Schumacher // Brockhaus Enzyklopädie

5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

6. RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads