Эмілія Іванаўна Шумілава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эмілія Іванаўна Шумілава (7 студзеня 1929, Яраслаўль, Расія — 2008) — беларуская артыстка балета, балетазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1967), прафесар.

Remove ads

Біяграфія

Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1947), Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага (1954), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (аспірантура, 1967).

Працавала ў Новасібірскім тэатры оперы і балета (з 1947, артыстка балета), адначасова Новасібірскім харэаграфічным вучылішчы (1957—1963, дырэктар і мастацкі кіраўнік), Новасібірскім абласным упраўленні культуры (1963—1964, намеснік начальніка ўпраўлення), Міністэрстве культуры РСФСР (1967—1971, начальнік метадычнага аддзела), Інстытуце гісторыі мастацтваў (г. Масква, 1971—1975, старшы навуковы супрацоўнік), Мінскім інстытуце культуры (з 1975, кафедра рэжысуры масавых свят, у 1982—1993 — загадчык кафедры), Дзяржаўнай акадэміі славянскай культуры (г. Масква, з 1993, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: праблемы балетнага тэатра; нацыянальнае ў мастацкай культуры, харэаграфічнай фалькларыстыцы; музычна-харэаграфічнае выхаванне дзяцей і моладзі.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Реализм современного балета : автореферат диссертации … кандидата искусствоведения / Шумилова Эмилия Ивановна. — Москва, 1967.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads