Фрыдрых Энгельс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрыдрых Энгельс
Remove ads

Фрыдрых Энгельс (ням.: Friedrich Engels; 28 лістапада 1820, Бармэн, цяпер раён Вуперталя, Германія — 5 жніўня 1895, Лондан) — нямецкі філосаф і эканаміст.

Актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі і дзейнасці «Саюза камуністаў», разам з К. Марксам напісаў «Маніфест Камуністычнай партыі» (1848). У 1848—1849 К. Маркс і Ф. Энгельс выдавалі ў Кёльне «Новую Рэйнскую газету», у 1849 Фрыдрых Энгельс удзельнічаў ва ўзброеным паўстанні. З 1849 жыў у Вялікабрытаніі, працаваў у гандлёвай канторы. З’яўляўся адным з кіраўнікоў 1-га Інтэрнацыянала, пасля смерці Маркса быў дарадцам еўрапейскіх сацыялістаў.

Асноўныя працы: «Становішча рабочага класа ў Англіі» (1845), «Анты-Дзюрынг» (1878), «Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы» (1884), «Людвіг Феербах і канец класічнай нямецкай філасофіі» (1886), «Дыялектыка прыроды» (1873—1882, апублікавана ў 1925).

Remove ads

Зноскі

1. Friedrich Engels // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Friedrich Engels // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Энгельс Фридрих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Catalog of the German National Library Праверана 5 верасня 2024.

5. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads