Энтані Паркер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Энтані Паркер
Remove ads

Э́нтані Майкл Па́ркер (англ.: Anthony Michael Parker; нар. 19 чэрвеня 1975, Нейпервіл, штат Ілінойс) — амерыканскі прафесійны баскетбаліст, які выступаў у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, а таксама ў чэмпіянатах Італіі і Ізраіля.

Хуткія факты Энтані Паркер, Агульная інфармацыя ...

Пасля заканчэння навучання ва ўніверсітэце Брэдлі Паркер быў выбраны на драфце НБА 1997 года. Пасля таго як правёў некалькі сезонаў у НБА ён пераехаў у Еўропу, дзе пяць сезонаў гуляў у Ізраільскай суперлізе за клуб «Макабі Тэль-Авіў» і адзін сезон у італьянскай Серыі А за «Латаматыку». Выступаючы за «Макабі», ён пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Ізраіля, пяць разоў заваёўваў Кубак Ізраіля, а таксама выйграў тры Еўрапейскіх тытула (2 Еўраліга УЛЕБ і адзін Супраліга ФІБА) і два разы запар выбіраўся самым каштоўным іграком Еўралігі. У 2006 годзе Паркер вярнуўся ў НБА, дзе гуляў на пазіцыі атакавалага абаронцы клуба «Таронта Рэптарс». З прыходам Паркера ў каманду, «Рэптарс» упершыню ў сваёй гісторыі заваявалі тытул чэмпіёна дывізіёна, упершыню за апошнія пяць гадоў выйшлі ў плэй-оф і ўсталявалі рэкорд клуба па колькасці перамог у сезоне. Канец сваёй кар’еры ён правёў у «Кліўленд Кавальерс», і 27 чэрвеня 2012 года Энтані Паркер абвясціў пра завяршэнне ігравой кар’еры[4].

Remove ads

Зноскі

  1. Anthony M Parker // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q130293317'></a>
  2. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q100311335'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q18002875'></a>
  3. Basketball Reference Праверана 5 лютага 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q22235911'></a>
  4. Mary Schmitt Boyer. Anthony Parker retires after 9 years in NBA, 6 in Israel: Cavaliers Insider (англ.)(недаступная спасылка). Cleveland.com (27 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2012. Праверана 15 жніўня 2012.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads