Энцыклапедыя прыроды Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Энцыклапедыя прыроды Беларусі — пяцітомная энцыклапедыя, першы ў гісторыі беларускага народа шматтомны галіновы даведнік. Энцыклапедыя выдадзена ў 1983—1986 гг. на беларускай мове. Уключае больш за 15 тысяч артыкулаў пра флору і фаўну, рэкі і азёры, вадасховішчы, ахову прыроды і прыродакарыстанне, фізіка-геаграфічныя аб’екты і прыроду асобных рэгіёнаў Беларусі, радовішчы, карысныя выкапні, геалагічную будову і тэктанічныя структуры, клімат, метэаралагічныя, астранамічныя з’явы, навуковыя даследаванні і прыродазнаўчыя ўстановы на Беларусі, даследчыкаў прыроды і краязнаўцаў.
Remove ads
Узнагароды
- Выданне ў 1984 годзе адзначана сярэбраным медалём Праграмы ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕП).
Літаратура
- Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. — Мн., 2005, «Беларуская Энцыклапедыя», С.217 — ISBN 985-11-0326-8
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads