Эн Ветэмаа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эн Ве́тэмаа (эст.: Enn Vetemaa; нар. 20 чэрвеня 1936, Талін, Эстонія) — эстонскі пісьменнік. Заслужаны пісьменнік Эстонскай ССР (1977).
Remove ads
Біяграфія
Друкуецца з 1958. Скончыў у 1959 годзе Талінскі політэхнічны інстытут, у 1965 годзе Талінскую кансерваторыю.
Творчасць
Аўтар паэтычных зборнікаў «Пераломны ўзрост» (1962), «Гульня ў снежкі» (1966), цыкла «маленькіх раманаў» («Манумент», 1965; «Стомленасць», 1967; «Рэквіем для губнога гармоніка», 1968; «Яйкі па-кітайску», 1969), рамана «Серабрыстая стужка» (1977). У творах узнімае маральна-этычныя праблемы, праблемы узаемаадносін сучасніка з грамадствам, крытыкуе цынічна-спажывецкія адносіны яго да жыцця. Майстар сацыяльнага гратэску (п’есы «Вячэра на пецярых», 1974; «Зноў гора ад розуму», 1975; «Ружоўнік», паст. 1976), камедыёграф («Сусана, або Школа майстроў», нап. 1974, і інш.). Зрабіў стылізаванае пералажэнне народнага эстонскага эпасу «Успаміны Калевіпоэга» (1971).
Remove ads
Зноскі
- Enn Vetemaa // Eesti biograafiline andmebaas ISIK — 2004. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Enn Vetemaa // Brockhaus Enzyklopädie
- Deutsche Nationalbibliothek Record #12402808X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads