Эрнст Таўнсенд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эрнст Таўнсенд
Remove ads

Эрнст Таўнсенд (англ.: Ernest Townsend, 1880—1944) — брытанскі мастак-партрэтыст з англійскага горада Дэрбі[2][3].

Хуткія факты Эрнст Таўнсенд, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Эрнст быў малодшым дзіцем у сям’і, да 8 гадоў яго выхоўвала старэйшая сястра[4].

Таўнсенд вучыўся ў Мастацкім коледжы Дэрбі да 14 гадоў, пасля чаго быў аддадзены на вучнёўства ў архітэктурную фірму «Wright and Thorpe», далей, усвядоміўшы, што ён не жадае быць архітэктарам, вучыўся Хізелейскай школе прыгожых мастацтваў у Чэлсі і ў Каралеўскай акадэміі. Сярод яго сяброў былі Огастэс Джон і Обры Вінцэнт Бёрдслей[5]. З 1910 па 1937 гады Таўнсенд выстаўляў у Акадэміі 15 сваіх работ.

Адной з самых вядомых яго работ з’яўляецца партрэт Уінстана Чэрчыля[6].

Сярод вядомых яго заказаў — распрацоўка дахаў для авіяцыйных заводаў Rolls-Royce, каб яны выглядалі для нямецкіх бамбардзіроўшчыкаў не больш чым вёскай[5]. Казалі, што ён памёр ад працоўнай перанагрузкі; у 1944 годзе Мастацкая галерэя Дэрбі зладзіла ў ягоны гонар выстаўку; у Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі па-ранейшаму захоўваецца вялікі збор яго работ, хоць яны выстаўляюцца непастаянна[2].

Remove ads

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17299517'></a>
  2. Ernest Townsend (18801944) The Potter. Bamfords Ltd. (1 студзеня 2011).
  3. Dictionary of British Artists. — Antique Collectors' Club Ltd. ISBN 978-0902028364.
  4. Richard Stanton. The Search Continues: Artists of 1912 // Journal of Olympic History. — 2002. — № 10. — С. 79. Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2011.
  5. Martin Gilbert. [http://www.winstonchurchill.org/learn/speeches/speeches-about-winston-churchill/spinning-top-of-memories Churchill's London: Spinning Top of Memories of Ungrand Places and Moments in Time]. The Churchill Centre and Museum at the Churchill War Rooms, London (17 лютага 2011).
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads