Эрнст Юсефсан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эрнст Юсефсан (шведск.: Ernst Josephson; 16 красавіка 1851, Стакгольм — 22 лістапада 1906, Стакгольм) — шведскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Стакгольмскай АМ (1867-76), адначасова здзяйсняў падарожжы ў Нарвегію, Германію, Францыю і іншыя краіны. У 1879-86 жыў пераважна ў Парыжы. Ад твораў, адзначаных уплывам імпрэсіянізму (пераважна партрэты — «Журналіст Г. Рэнхольм»), перайшоў да нацыянальна-рамантычных твораў, блізкіх да сімвалізму («Нек», 1882, Нацыянальны музей, Стакгольм). З 1888 пакутаваў на шызафрэнію, якая паўплывала на пазнейшыя карціны і малюнкі майстра (гратэскава-фантастычныя кампазіцыі). Выступаў таксама як паэт.
Remove ads
Зноскі
- Ernst A Josephson — 1917.
- Ernst Josephson
- Юсефсон Эрнст // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Sten nr 508 – Ernst Josephson — norrabegravningsplatsen.se. Праверана 6 мая 2017.
- KulturNav — 2016. Праверана 25 лютага 2016.
- RKDartists
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads