Эстонская Апостальская Праваслаўная Царква
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эстонская апостальская праваслаўная царква (эст.: Eesti Apostlik-Õigeusu Kirik) — аўтаномная праваслаўная царква ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхату. Ахоплівае тэрыторыю Эстоніі.
Remove ads
Гісторыя
У 1817 годзе было заснавана Рэвельскае вікарыяцтва Санкт-Пецярбургскай епархіі.
10 мая 1920 года на супольным пасяджэнні патрыярха Ціхана (Бялавіна), Сінода і Вышэйшага царкоўнага савета Расійскай Праваслаўнай Царквы была прынята пастанова прызнаць Эстонскую Праваслаўную Царкву аўтаномнай, Рэвельская дыяцэзія стала самастойнай.
У верасні 1922 года сабор Эстонскай Апостальскай Праваслаўнай Царквы прыняў пастанову пра зварот да Канстанцінопальскага Патрыярха Мялеція IV з прашэннем аб прыняцці ў юрысдыкцыю Канстанцінопальскага Патрыярхату і надання ёй аўтакефаліі. 7 ліпеня 1923 года Патрыярх Мялецій IV уручыў у Канстанцінопалі Томас.
У чэрвені 1940 года Эстонія была ўключана ў склад Савецкага Саюза. Эстонская царква была далучана да Маскоўскага Патрыярхату.
Пасля акупацыі Эстоніі германскімі войскамі мітрапаліт Талінскі Аляксандр (Паўлус) абвясціў аб аднаўленні Эстонскай Аўтаномнай Праваслаўнай Царквы.
У 1944 годзе, калі Эстонія зноў апынулася ў складзе СССР, мітрапаліт і больш 20 праваслаўных святароў былі вымушаны эміграваць на Захад, сінод ЭАПЦ пераехаў у Стакгольм, застаючыся ў падначаленні Канстанцінопальскага патрыярхату.
Эстонская Царква ўвайшла ў склад Маскоўскага Патрыярхату як епархія і ў 1947 годзе была пераназвана ў Талінскую і Эстонскую епархію[1].
Пасля аднаўлення Эстоніяй дзяржаўнай незалежнасці з’явілася імкненне аднавіць і аўтаномную царкву. 11 жніўня 1993 года эстонскі Дэпартамент па справах рэлігій зарэгістраваў Сінод Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы ў выгнанні як адзінага праўнага правапераемніка міжваеннай Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы.
У 1994 годзе 54 (з 83) праваслаўных прыходаў перайшлі ў юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярхату. 22 лютага 1996 года Святы сінод Канстанцінопальскага патрыярхату аднавіў дзеянне Томаса 1923 года.
Remove ads
Епархіі
Гл. таксама
Зноскі
- ПРАВОСЛАВИЕ В ЭСТОНИИ Архівавана 13 снежня 2019.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads