Эстонская беконная свіння

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эстонская беконная свіння — парода свіней, выведзеная ў Эстоніі скрыжаваннем мясцовых даўгавухіх свіней з буйной белай пародай, нямецкай даўгавухай і ландраскай пародамі. Зацверджана ў 1961 годзе.

Гадуюць у Прыбалтыйскіх краінах.

Выкарыстоўваюць у прамысловым скрыжаванні і для паляпшэння мясцовых парод.

Апісанне

Канстытуцыя моцная, касцяк тонкі. Тулава падоўжанае з добра развітымі кумпякамі. Вушы вялікія, навісаюць на вочы. Масць белая. Маса кныроў 300—330, матак 220—250 кг, 6-месячных падсвінкаў пры інтэнсіўным адкорме 95 кг. Плоднасць 11-12 парасят за апарос.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads