Эстонскі музей прыкладнога мастацтва і дызайну

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эстонскі музей прыкладнога мастацтва і дызайну
Remove ads

Эстонскі музей прыкладнога мастацтва і дызайну (эст.: Eesti Tarbekunsti- ja Disainimuuseum) — музей у Таліне (Эстонія), на вуліцы Лай, д. 17.

Хуткія факты Эстонскі музей прыкладнога мастацтва і дызайну, Заснаваны ...

Гісторыя

Адкрыты 18 ліпеня 1980 года як падраздзяленне Эстонскага мастацкага музея ў будынку былога збожжасховішча 1683 года пабудовы, перад гэтым, у 1970-х гадах, была праведзена рэстаўрацыя і рэканструкцыя будынка ў адпаведнасці з яго новым прызначэннем. Калекцыі музея збіраліся з заснавання Мастацкага музея (з 1919 года).

У 2004 годзе стаў самастойным музеем. Сёння Талінскі музей прыкладнога мастацтва ўяўляе сабой адзіны шырокі і падрабязны збор эстонскага прафесійнага прыкладнога мастацтва XX стагоддзі. Музей таксама валодае невялікімі калекцыямі заходнееўрапейскага і рускага прыкладнога мастацтва XVIII—XIX стагоддзяў. Збор музея налічвае каля 13000 адзінак захоўвання.

Remove ads

Экспазіцыя

У пастаяннай экспазіцыі прадстаўлены керамічныя вырабы, кнігі, ювелірныя вырабы, вырабы з металу і шкла з пачатку XX стагоддзя да гэтага часу. Музей ладзіць часовыя выставы эстонскага і замежнага прыкладнога мастацтва, як сучаснага, так і з гістарычных калекцый.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads