Этэльстанаў Псалтыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Этэльстанаў Псалтыр, ці Псалтыр Этэльстана (англ.: Athelstan Psalter) — англасаксонскі ілюмінаваны рукапіс, створаны ў пачатку IX стагоддзя. У цяперашні час захоўваецца ў Котанаўскай калекцыі Брытанскай бібліятэкі[1].
Remove ads
Гісторыя
Рукапіс быў створаны на паўночным усходзе Францыі ў IX стагоддзі, а ў X стагоддзі быў дастаўлены ў Англію, дзе, верагодна, трапіў да Этэльстана, караля Уэсекса і Англіі ў 924—939. Пазней гэты Псалтыр стаў уласнасцю сэра Роберта Котана, які дадаў франтыспіс рукапісу, складзены з нарэзкі з Трэбніка Маргарыты Ёркскай, герцагіні Бургундыі, і таго, што, магчыма, было часасловам[1].
У кастрычніку 1731 года Псалтыр пацярпеў пры пажары ў Эшбернхэм-Хаўзе ў Вэстмінстэры, у якім некалькі іншых рукапісаў былі цалкам знішчаныя. Знешнія краі старонак былі абпаленыя, а сам пергамент пакарабаціўся ад полымя[1].
Remove ads
Зноскі
- Athelstan Psalter online (англ.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
