Этэль Ліліян Войніч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Этэль Ліліян Войніч
Remove ads

Этэль Ліліян Войніч (англ.: Ethel Lilian Voynich; 11 мая 1864, Корк, Ірландыя — 28 ліпеня 1960, Нью-Ёрк, ЗША) — ірландская і англійская пісьменніца, кампазітар, дачка вядомага англійскага навукоўца і прафесара матэматыкі Джорджа Буля, жонка Вільфрыда Войніча.

Хуткія факты Этэль Ліліян Войніч, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Выйшла ў 1890 г. замуж за Вільфрыда Войніча, польскага літаратара і бібліяфіла, які перасяліўся ў Англію пасля ўцёкаў з сібірскай ссылкі (ён вядомы як першаадкрывальнік «Рукапісу Войніча»). Этэль Войніч была членам «Таварыства сяброў рускай свабоды» і «Фонду вольнай рускага прэсы», якія крытыкавалі царскі рэжым Расіі.

Пад уражаннем размоў з рускім пісьменнікам Краўчынскім, а таксама прачытаных біяграфій вялікіх італьянскіх патрыётаў Джузэпэ Гарыбальдзі і Джузэпэ Мадзіні Войніч стварыла вобраз і характар ​​героя сваёй кнігі — Артура Бертана, які завецца ў кнізе таксама Аваднём (The Gadfly). У 1897 годзе кніга «Авадзень» была выдадзена ў ЗША і Англіі. Пазней кніга была неаднаразова перавыдадзеная на многіх мовах.

Тройчы, у 1928, 1955 і 1980 гадах выйшлі фільмы «Авадзень» па матывах рамана Этэль Войніч. Некалькі драматургаў і рэжысёраў паставілі спектаклі і оперы ў тэатрах. У 1895 г. яна напісала кнігу «Гумар Расіі» (The Humour of Russia).

У 1901 г. пісьменніца скончыла свой новы раман «Джэк Рэйманд» (Jack Raymond). У гераіні іншага яе рамана «Алівія Летэм» (Olive Latham) заўважаюцца рысы характару самой Этэль Войніч.

У 1910 г. з'явілася яе кніга «Перапыненае сяброўства» (An Interrupted Friendship). Шэсць лірычных паэм вялікага ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі (Six Lyrics from Ruthenian of Taras Shevchenko) яна пераклала на англійскую ў 1911 годзе. Пазней яна доўгі час нічога не пісала і не перакладала, аддаючы перавагу музыцы. Яна стварыла некалькі музычных твораў, з якіх лічыла лепшай араторыю «Вавілон». У 1931 годзе ў ЗША, дзе яна пасялілася, быў выдадзены яе пераклад зборніка лістоў вялікага польскага кампазітара Фрыдэрыка Шапэна з польскай і французскай моў на англійскую.

Remove ads

Зноскі

1. Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 1117.

2. Ethel Voynich // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. various authors Ethel Lilian Voynich // Dictionary of Irish BiographyRIA.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads