Эфект Покельса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эфект Покельса (электрааптычны эфект Покельса) — гэта з’ява узнікнення падвойнага праменепераламлення ў аптычных асяроддзях пры накладанні пастаяннага або пераменнага электрычнага поля. Ён адрозніваецца ад эфекту Кера тым, што лінейны па полі, у той час як эфект Кера квадратычны. Эфект Покельса можа назірацца толькі ў крышталях, якія не маюць цэнтру сіметрыі: у сілу лінейнасці пры змене кірунку поля эфект павінен мяняць знак, што немагчыма ў цэнтральна-сіметрычных целах. Эфект добра прыкметны на крышталях ніабату літыю або арсеніду галію.
Эфект названы ў гонар Карла Альвіна Покельса, які вывучыў гэтую з’яву ў 1893 годзе.
Remove ads
Выкарыстанне
Эфект Покельса, як і эфект Кера, практычна безынерцыйны (хуткасць дзеяння 10−10с). Дзякуючы гэтаму ён знаходзіць актыўнае прымяненне ў стварэнні аптычных мадулятараў. Адпаведны элемент называецца ячэйкай Покельса і прадстаўляе сабой крышталь, змешчаны паміж двума перакрыжаванымі ніколямі. Ніколі не прапускаюць святло ў адсутнасць электрычнага поля, а пры накладанні поля прапусканне з’яўляецца. Вонкавае поле можа быць перпендыкулярным (папярочны мадулятар) або паралельным (падоўжны мадулятар) распаўсюджванню святла.
Remove ads
Літаратура
- Сивухин Д. В. Общий курс физики. — М.. — Т. IV. Оптика.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads