Эфіяльт (палітык)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эфіяльт (палітык)
Remove ads

Эфіяльт (стар.-грэч.: Ἐφιάλτης), сярэдзіна V ст. да н.э.) — афінскі дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Эфіяльт, Нараджэнне ...

Выражаючы інтарэсы дэмакратычных колаў насельніцтва, Эфіяльт выступаў за разрыў са Спартай, за самастойную знешнюю палітыку Афін; ва ўнутранай палітыцы быў прыхільнікам далейшай дэмакратызацыі дзяржаўнага ладу і ліквідацыі палітычнага значэння апоры арыстакратыі — арэапага. У 462 г. правёў рэформу, якая абмежавала функцыі арэапагу (у распараджэнні якога засталіся толькі крымінальныя справы); большасць яго функцый была перададзена Савету пяцісот, народнаму сходу і народнаму суду (геліээ). Гэтыя пераўтварэнні выклікалі незадаволенасць арыстакратыі, і неўзабаве Эфіяльт быў па-здрадніцку забіты (461 г. да н.э.). Паплечнікам і пераемнікам палітыкі Эфіяльта быў Перыкл.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads