Юдзіта Ураціслаўна (княгіня польская)
княгіня польская, 1056-1086 From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юдзіта Ураціслаўна (1056/1058 год — 25 снежня 1086) — чэшская князёўна з дынастыі Пржэмыславічаў, жонка польскага князя Уладзіслава Германа.
Remove ads
Біяграфія
Сям’я
Юдзіта другая з чатырох дзяцей чэшскага князя Ураціслава II і яго другой жонкі Адэлаіды, дачкі венгерскага караля Андраша I[4][5]. Названа па бабулі з бацькавай лініі Юдыты фон Швейнфурт, якая памерла неўзабаве па яе нараджэнні. Іншымі дзецьмі былі Бржэціслаў II, Людміла (пазней манашка) і Ураціслаў, які маладым загінуў у баі.
Дзядзька Юдзіты, князь Спытыгнеў II, памёр у 1061 годзе, яго спадчыннікам стаў брат Ураціслаў II. У 1062 годзе — праз год — княгіня Адэлаіда памерла. Князь Ураціслаў II паўторна ажаніўся ў 1063 годзе са Святаславай, дачкой польскага князя Казіміра I. У гэтым шлюбе нарадзілася яшчэ пяць братоў і сясцёр — Баляслаў Оламаўцкі, які памёр незадоўга да свайго бацькі, Баржывой II, Уладзіслаў I, Сабеслаў I Ольдржых і Юдзіта (малодшая, потым у шлюбе з Вірпехтам II, графа гроецкага і бургграфа магдэбургскага) — зводных для старэйшай Юдзіты.
Шлюб
У 1080 годзе Юдзіта выйшла замуж за польскага князя Уладзіслава I Германа (пляменніка сваёй мачахі), каб умацаваць нядаўні чэшска-польскі саюз. Паводле тагачасных гісторыкаў, княгіня Юдзіта займалася дабрачыннасцю, дапамагала бедным, паляпшала ўмовы для зняволеных. Пасля пяці гадоў бяздзетнага шлюбу гэта стала вострым пытаннем:
Які яна была бясплодная, то са слязьмі малілася Богу кожны дзень, прыносіла ахвяры, дапамагала ўдовам і сіротам, таксама шчодра адорвала золатам і срэбрам кляштары, загадвала святарам маліцца святым і пра міласць Божую паслаць ёй дзіця.
10 чэрвеня 1085 года Юдзіта з мужам была на каранацыі свайго бацькі, князя Ураціслава II, каралеўскай каронай. Праз год, 20 жніўня 1086 года, нарадзіўся доўгачаканы сын --будучы Баляслаў Крывавусты. Але княгіня не акрыяла ад наступстваў родаў і праз чатыры месяцы, 25 снежня 1086 года, памерла.
Праз тры гады, у 1089 годзе, Уладзіслаў Герман ажаніўся з удавой дзядзькі Юдзіты, венгерскага караля Шаламана, таксама Юдыт, якая болей вядома як Сафія, каб не блытаць з першай жонкай Уладзіслава.
Remove ads
Зноскі
- Lundy D. R. Judith of Bohemia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
- Bohemia(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2012. Праверана 4 чэрвеня 2012.
- Complete Genealogy of the Premyslid dynasty (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2012. Праверана 8 чэрвеня 2012.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads