Юзаф Забела
(пам. 1794) гетман польны літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юзаф Забела (? — 9 мая 1794) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Генерал-лейтэнант войска літоўскага, лоўчы вялікі літоўскі (1775—1793), апошні гетман польны літоўскі (з 1793); пасол Чатырохгадовага Сойма, маршалак Таргавіцкай канфедэрацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Забелаў герба «Тапор і Ліс», сын Антонія (1710? — 1776) і Соф’і са Шчытоў (1720? — ?) герба «Ястрабец».
У 1775 годзе атрымаў урад вялікага літоўскага лоўчага[7]. У 1777 годзе стаў кавалерам ордэна Св. Станіслава. У 1782—1784 гадах быў канцылярам Пастаяннай Рады.
Быў паслом на Чатырохгадовым Сойме ад Жамойці; прытрымліваўся прарасійскай пазіцыі, выступаў супраць Канстытуцыі 3 мая. У 1792 годзе далучыўся да Генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага; 15 чэрвеня 1793 года пры падтрымцы расійскага пасла Сіверса атрымаў булаву польнага гетмана літоўскага. У 1793 годзе ўдзельнічаў у Гарадзенскім Сойме, выконваючы даручэнні расійскага пасла Сіверса.
Падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі 9 мая 1794 года быў схоплены і за здраду радзіме асуджаны да смерці.
Remove ads
Сям’я

У шлюбе з Марыянай з Сабалеўскіх (1766—1818) меў сына Генрыка Казіміра (1785—1850), які пабраўся шлюбам з Габрыэлай Гутакоўскай (? — 1871).
Зноскі
- Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 159.
- Jusupović M. Prowincjonalna elita litewska w XVIII wieku. Działalność polityczna rodziny Zabiełłów w latach 1733–1795 — Warszawa: Polskie Towarzystwo Historyczne, Instytut Historii PAN, Wydawnictwo Neriton, 2014. — С. 75–81. — 488 с. — ISBN 978-83-7543-318-0
- Jusupović M. Prowincjonalna elita litewska w XVIII wieku. Działalność polityczna rodziny Zabiełłów w latach 1733–1795 — Warszawa: Polskie Towarzystwo Historyczne, Instytut Historii PAN, Wydawnictwo Neriton, 2014. — С. 57, 75. — 488 с. — ISBN 978-83-7543-318-0
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads