Юкі (індзейцы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юкі (саманазва: Ukomno'm) — індзейскі народ у Каліфорніі (ЗША). Агульная колькасць (2010 г.) — 569 чал.
Некаторыя лінгвісты лічаць, што юкі маюць агульнае паходжанне з індзейцамі-вапа, аднак існуюць гіпотэзы пра іх сувязь з алганкінамі. У першай палове XIX ст. яны насялялі частку ўзбярэжжа і землі вакол рэк на поўначы Каліфорніі.
Асноўнымі заняткамі былі рыбалоўства і збіральніцтва. Падзяляліся на 9 розных груп на чале з правадырамі; гэтыя групы не былі шматлікімі, але вялі актыўныя войны з суседзямі.
У 1854 г. амерыканцы перасялілі юкі ў рэзервацыю Раўнд-Тэбл Вэлі. У 1936 г. яна атрымала аўтаномію.
Традыцыйная культура адметна васьмярковай сістэмай ліку, абавязковай ініцыяцыяй падлеткаў, рэлігійным культам нябеснага бога Taikó-mol.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads