Юліх-Берг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герцагства Юліх-Берг або проста Юліх (ням.: Jülich, нідэрл.: Hertogdom Gulik, фр.: Duché de Juliers) — гістарычная дзяржава у даліне Рэйна па абодвух берагах ракі Рур.
Гарады: Юліх (сталіца), Дзюрэн, Альдэнгофен і Цюльпіх. Дзяржава межавала: на ўсходе з Кёльнскі архібіскупствам, на захаде — з землямі вольнага горада Ахен і герцагствам Лімбургскім, на поўначы — з герцагствам Гелдэрн.
Дзяржава ўваходзіла ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Remove ads
Гісторыя
З XI стагоддзя Юліх кіраваўся спачатку адной, а з XIII стагоддзя і другой дынастыяй графаў, якія прызнавалі сваімі сюзерэнамі герцагаў Ніжняй Латарынгіі. У XIII стагоддзі граф Юліхскі становіцца непасрэдным васалам імператара, у 1336 годзе атрымлівае тытул маркграфа, а ў 1356 годзе — герцага.
Пасля ўдалага дынастычнага шлюбу да тэрыторыі герцагства ў 1421 годзе дадаецца графства Берг (на яго тэрыторыі стаяў Дзюсельдорф). Акрамя таго, у XIV стагоддзі герцаг Юліхскі праз дынастычную унію быў таксама і герцагам Гелдэрна.
Са смерцю ў 1511 годзе герцага Вільгельма IV яго ўладанні, уключаючы Юліх і Берг, пераходзяць да зяця — герцага Ёгана III Клеўскага. У сэрцы Еўропы ўзнікае стратэгічна размешчанае герцагства Юліх-Клевэ-Берг (якое часта па старой памяці называлася герцагствам Клеўскім). У разліку на багатую спадчыну з дачкой Ёгана III Ганнай жаніўся англійскі кароль Генрых VIII, аднак герцагства перайшло да Ёгана-Вільгельма, унука Ёгана III.
Смерць у 1609 годзе бяздзетнага герцага Ёгана-Вільгельма паклала канец старажытнаму Клеўскаму дому. Прэтэнзіі на клеўскую спадчыну прад’явілі мужы ягоных сясцёр, курфюрст Брандэнбурга і пфальцграф Нойбургскі, а таксама больш далёкі сваяк — курфюрст Саксоніі. Разгарэлася вайна за клеўскую спадчыну. У 1614 годзе пры пасродніцтве Францыі і Англіі быў заключаны мірны дагавор, які падзяліў былое герцагства паміж курфюрстам і пфальцграфам.
У час Рэвалюцыйных войнаў (1794) герцагства Юліх акупавалі французы, якія ўключылі яго ў склад новаўтворанага дэпартамента Рур. Па рашэнні Венскага кангрэса абедзве часткі герцагства (як брандэнбургская, так і баварская) былі перададзены Прусіі, якая ўтварыла на гэтай тэрыторыі правінцыю Юліх-Клевэ-Берг, што была ў 1822 годзе ператворана ў Рэйнскую правінцыю. Паўночныя ж акругі Сітард і Тэгелен увайшлі ў склад Нідэрландаў.
Remove ads
Гл. таксама
- Юліх-Клевэ-Берг
- Спіс кіраўнікоў Юліха
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads