Юнгерманія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юнгерманія (Jungermannia) — род пячоначных імхоў сямейства юнгерманіевых.
Пашырана ва ўмераных шыротах Паўночнага паўшар'я. На Беларусі юнгерманія ланцэталістая трапляецца ў вільготных і забалочаных лясах на гнілой драўніне, аголенай глебе, па берагах вадаёмаў.
Аднадомная лістасцябловая расліна даўжынёю 1—4 см. Утварае буйныя дзярнінкі бледна-жаўтаватага або цёмна-зялёнага, зрэдку чырванаватага колеру. Сцёблы сцелістыя, разгалінаваныя, з рызоідамі. Лісце двухраднае, языкападобнае. Каробачка прадаўгавата-эліпсоідная, цёмна-бурая.
Remove ads
Літаратура
- Юнгерманія // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. I. Мн., 1999.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads