Юрга Іванаўскайце
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрга Іванаўска́йце (літ.: Jurga Ivanauskaitė, 14 лістапада 1961, Вільня, Літва — 17 лютага 2007, Вільня, Літва) ― літоўская пісьменніца, паэтэса, драматургіня, мастачка.
Remove ads
Біяграфія
Юрга Іванаўскайце скончыла Віленскую мастацкую акадэмію[4].
Увосень 1991 года ўпершыню сустрэлася з Далай-ламам XIV — падчас яго першага візіту ў Літву. Яна стала актыўнай прыхільніцай «Руху за незалежнасць Тыбета» пасля паездкі на Далёкі Усход у сярэдзіне 1990-х[5].
Шмат вандравала па Літве і свеце. Пісала вандроўныя нататкі[5].
Памерла ад раку 17 лютага 2007 года ў Вільні. Пахаваная на Антокальскіх могілках[5].
Remove ads
Творчасць
У 1982—1983 гадах апублікавала ў перыядычным друку першыя апавяданні[5].
Яе першая кніга называлася «Год канваліяў» (Pakalnučių metai) і выйшла ў 1985 годзе. Потым былі яшчэ шэсць раманаў, кніга для дзяцей і кніга эсэ. Творы Іванаўскайце перакладзеныя на англійскую, латышскую, польскую, расійскую, нямецкую, беларускую і шведскую мовы[6].
У 1987 годзе дэбютавала як драматургіня з п’есай «Не гуляйце з месяцам» у Віленскім акадэмічным драматычным тэатры[7].
У 1993 годзе выйшаў раман «Вядзьмарка і дождж» (Ragana ir lietus), які лічыцца самым скандальным творам пісьменніцы. Кніга выклікала такі розгалас у Літве, што некаторы час яе забаранілі прадаваць, матывуючы гэта тым, што раман не адпавядае нацыянальным этычным нормам. Гісторыя кахання, расказаная трыма жанчынамі — сучаснай багемнай аўтсайдаркай, сярэдневяковай вядзьмаркай і Марыяй Магдалінай, — адразу была асуджана ў афіцыйных колах як звычайная парнаграфія[8]. Тым не менш гэты раман найбольш перакладаўся на замежныя мовы. У тым жа годзе, ратуючыся ад скандалу, мастачка ўпершыню адправілася ў Індыю, дзе ў Дхарамсале вывучала тыбецкі будызм. З гэтага пачаўся новы этап яе творчасці. У 1996 годзе зноў наведала Дхарамсалу, спынялася ў Непале[8].
Акрамя таго, Ю. Іванаўскайце вядомая як мастачка і фотамастачка: свае раманы і эсэ старалася дапоўніць малюнкамі і здымкамі. У 1998—1999 гадах адбылася выстаўка малюнкаў «108 мандалаў» і фотавыстаўка «Тыбет — іншая рэальнасць»[9].
Remove ads
Творы
- Pakalnučių metai (novelių rinkinys). — Vilnius: Vaga, 1985; Tyto alba, 2003
- Mėnulio vaikai (romanas). — Vilnius: Vaga, 1988; Tyto alba 2004, 2010
- Kaip užsiauginti baimę (novelių ir apsakymų rinkinys). — Vilnius: Vaga, 1989; Tyto alba, 2009
- Stebuklinga spanguolė (pasaka vaikams su autorės iliustracijomis). — Vilnius: Vyturys, 1991; Tyto alba, 2014
- Pragaro sodai (romanas). — Kaunas: Nemunas, 1992; Tyto alba, 2010
- Ragana ir lietus (romanas). — Vilnius: Vaga, 1993; Tyto alba 2002, 2006
- Agnijos magija (romanas). — Vilnius: Vaga, 1995; Tyto alba 2006
- Ištremtas Tibetas (publicistika). — Vilnius: Tyto alba, 1996
- Kelionė į Šambalą (romanas). — Vilnius: Tyto alba, 1997
- Prarasta pažadėtoji žemė (romanas). — Vilnius: Tyto alba, 1999
- Sapnų nublokšti (romanas). — Vilnius: Tyto alba, 2000
- Placebas (romanas). — Vilnius: Tyto alba, 2003
- Kelionių alchemija (esė). — Vilnius: Tyto alba, 2003
- Tibeto mandala (trilogija). — Vilnius: Tyto alba, 2004, 2006, 2010
- Šokis dykumoje (eilėraščiai). — Vilnius: Tyto alba, 2004
- Kaip Marsis Žemėje laimės ieškojo (pasaka). — Vilnius: Tyto alba, 2004
- Švelnūs tardymai (interviu). — Vilnius: Tyto alba, 2005
- Miegančių drugelių tvirtovė (romanas). — Vilnius: Tyto alba, 2005
- Odė džiaugsmui (eilėraščiai). — Vilnius: Tyto alba, 2007.
Пасмяротна
- Viršvalandžiai (esė). — Vilnius: Tyto alba, 2007
- Diena, kurios nebuvo (novelė). Vilnius: Lietuvos nacionalinė Martyno Mažvydo biblioteka, 2008
- Nežaiskite su mėnuliu (pjesės). — Vilnius: Tyto alba, 2008
- Angelo rūbas (maldos). — Vilnius: Tyto alba, 2011
- Eilėraščiai rusų kalba (dviejų knygų komplektas): Šokis dykumoje (1), Odė džiaugsmui (2). — Vilnius: phocaBooks, 2015.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads