Юрый Веля

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юрый Веля
Remove ads

Юрый Веля (в.-луж.: Jurij Wjela, 4 сакавіка 1892, Кубшыцы, Саксонія, Германія6 красавіка 1969, Будзішын, ГДР) — лужыцкі пісьменнік і педагог. Пісаў на верхнялужыцкай мове.

Хуткія факты Юрый Веля, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 4 сакавіка 1892 года ў горадзе Кубшыцы. З 1907 па 1913 год навучаўся ў педагагічным вучылішчы ў Будзішыне. У 1911 годзе ўступіў у члены лужыцкага культурна-асветніцкага таварыства «Маціца сербская». З 1913 па 1916 год працаваў настаўнікам у вёсцы Несвачыдла. З 1919 года настаўнічаў у вёсцы Камарова каля горада Ракецы і з 1927 па 1937 год — у горадзе Букецы. У 1937 годзе быў высланы нацысцкімі ўладамі з Лужыцы і выкладаў у вёсцы Нойзальц - Шпремберг. У 1945 годзе вярнуўся на радзіму і стаў працаваць загадчыкам школьнага аддзела лужыцкай культурна-грамадскай арганізацыі «Домавіна». З 1948 года па 1952 год выкладаў у Вышэйшай сербскай школе ў Будзішыне. З 1952 года па 1957 год працаваў у гарадскім аддзеле лужыцкай школьнай адукацыі ў Будзішыне.

У 1957 годзе выйшаў на пенсію. Пражываў у Будзішыне, дзе памёр 6 красавіка 1969 года. Пахаваны на Тухорскіх могілках у Будзішыне.

Remove ads

Сачыненні

  • Knjez a roboćan, 1931;
  • Zhubjena njewjesta, 1935;
  • Paliwaka, 1936;
  • Naš statok, 1937;
  • Lehrgang der sorbischen Sprache, падручнік лужыцкай мовы, 1956;
  • Jan Michał Budar mjez roboćanami, 1956;
  • Woheń nad Bukecami, 1959;
  • Wučer mjez ludom, аўтабіяграфія, 1962;
  • Bjez prócy a potu njepřindźeš k złotu, 1965;
  • Robotow pal njebě kónc, 1966;
  • Pětr z Přišec, раман, 1968.

Узнагароды

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #105726257 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #105726257 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads