Юрый Захаравіч Кушнер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Захаравіч Кушнер (18 красавіка 1936, Пугачоў, Саратаўская вобласць, Расія — 29 чэрвеня 2015) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Доктар педагагічных навук (1996), прафесар (1999).

Хуткія факты Юрый Захаравіч Кушнер, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Гур’еўскі педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1959), Акадэмію педагагічных навук СССР (аспірантура, 1972).

Працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (1981—2015, факультэт педагогікі і псіхалогіі дзяцінства, кафедра псіхалогіі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: прафесійная і школьная педагогіка; метадалогія педагогікі; тэорыя і практыка выхавання навучэнцаў ПТВ; тэорыя і тэхналогія выхавання і навучання; праблемы сучаснай адукацыі; праблемы сямейнай педагогікі.

Remove ads

Узнагароды

Званні «Выдатнік адукацыі СССР» (1969), «Выдатнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі Казахскай ССР» (1979); граматы Міністэрства асветы Казахскай ССР, Міністэрства асветы Беларускай ССР і інш.

Бібліяграфія

  • Педагогические основы деятельности мастера производственного обучения профтехучилища : автореферат диссертации … доктора педагогических наук : 13.00.01 / Кушнер Юрий Захарович. — Москва, 1995.
  • Методология и методы педагогического исследования : учебное пособие / Ю. З. Кушнер. — Могилев, 2001.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads