Юрый Лукашэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́рый Лукашэ́віч (нар. 13 красавіка 1998) — грамадскі і дзяржаўны дзеяч Беларусі. Член і намеснік старшыні партыі БНФ[1]. З 15 жніўня 2015 года выконваў абавязкі кіраўніка моладзі БНФ. На з’ездзе моладзі БНФ 9 кастрычніка 2016 года Юрый Лукашэвіч быў абраны кіраўніком «Моладзі БНФ»[2].
Remove ads
Дзяцінства. Вучоба
Нарадзіўся 13 красавіка 1998 года. Вырас у Беларусі. Вясной 2017 года быў адлічаны з БДУ, дзе вучыўся на гістарычным факультэце[3].
– Лукашэвіч лічыць, што прычынай адлічэння стаў яго ўдзел у акцыі па абароне Курапатаў. Яму вынеслі дзве вымовы, на падставе якіх потым адлічылі з БДУ.
— Намесніку старшыні Партыі БНФ Лукашэвічу забаранілі выезд з Беларусі[4]
Грамадскае жыццё
Да прызначэння на новую пасаду з’ездзіў у Віцебск і прысутнічаў на сходзе гарадской рады партыі БНФ. З 2017 года займае пасаду намесніка старшыні БНФ[5].
Дзейнасць
Прымаў удзел у абароне Курапатаў. За той удзел быў пакараны арыштам на 15 сутак[6]. 8 мая 2017 года моладзь БНФ і Юрый Лукашэвіч і жыхары Мінска ўсклалі кветкі на магілу Васіля Быкава. Юрый Лукашэвіч пра В. Быкава сказаў:
— Гэта не толькі франтавік, літаратар, але, што вельмі важна для нас, адзін з заснавальнікаў БНФ. І вельмі важна аддаваць даніну памяці гэтаму вялікаму чалавеку. Але сённяшняй акцыяй мы не толькі аддалі даніну памяці яму, але і ўсім загінулым у Другой сусветнай вайне.
— Моладзь БНФ усклала кветкі да магілы Васіля Быкава[7]
У пачатку 2017 года спрабаваў заснаваць грамадскае аб’яднанне пад назвай «Моладзь Адраджэння», але адмовілі ў рэгістрацыі[8]. У жніўні 2017 года Юрый Лукашэвіч удзельнічаў у зборы подпісаў для ўдзелу ў выбарах у мясцовы савет дэпутатаў у горадзе Барысаў[9]. Сваю дзейнасць Юрый Лукашэвіч на пасадзе кіраўніка моладзі БНФ ацаніў станоўча[10].
Remove ads
Зноскі
- Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2018. Праверана 27 верасня 2018.
- Валерый Саўко (10 кастрычніка 2016). "У «Моладзі БНФ» новы старшыня". Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё. Праверана 22 верасня 2018.
- "Лідар «Моладзі БНФ» падаў у суд на БДУ, а «усплыла» незапланаваная адседка". Радыё «Свабода». 30 чэрвеня 2017. Праверана 22 верасня 2018.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|аўтар=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка) - "15 сутак арышту для Юрыя Лукашэвіча застаюцца ў сіле". Праваабарончы цэнтр «Вясна». 26 ліпеня 2017. Архівавана з арыгінала 10 кастрычніка 2018. Праверана 22 верасня 2018.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: бот: невядомы статус арыгінальнага URL (спасылка) - «Моладзі Адраджэння» адмовілі ў рэгістрацыі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2017. Праверана 27 верасня 2018.
- БелаПАН (1 верасня 2017). "«Моладзь БНФ» плануе выставіць 50 кандыдатаў на мясцовых выбарах". Радыё «Рацыя». Праверана 22 верасня 2018.
- Юрась Лукашэвіч: Моладзь БНФ аднавілі з нуля(недаступная спасылка)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads