Юрый Мікалаевіч Чарванёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Мікалаевіч Чарванёў (нар. 15 студзеня 1958, Баранавічы) — беларускі спартсмен па лёгкай атлетыцы (бар’ерны бег), майстра спорту СССР міжнароднага класа. Вучань заслужанага трэнера і настаўніка Беларусі Уладзіміра Радчанкі.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў сярэднюю школу (цяпер — гімназія № 4 г. Баранавічы) і паступіў у Беларускі інстытут фізічнай культуры. Пасля атрымання дыплома ў 1979 годзе працаваў інструктарам Мінскага абласнога савета фізкультурна-спартыўнага аб’яднання «Дынама».
Пасля траўмы і працяглага лячэння давялося пакінуць лёгкую атлетыку. Зацікавіўся більярдным спортам, пачаў арганізоўваць чэмпіянаты па більярдзе. У 1984—1996 гадах — трэнер каманды спартыўнага таварыства «Дынама». З 2001 года — старшыня судзейскай калегіі міжнароднага камітэта па «Пірамідзе» (більярдны спорт).
З’яўляецца арбітрам міжнароднай катэгорыі па більярднаму спорту, неаднаразова прызначаўся галоўным суддзёй сусветных і кантынентальных форумаў па гэтым віду спорту.
Remove ads
Дасягненні
У 1980 годзе стаў чэмпіёнам Еўропы ў закрытых памяшканнях (г. Зіндэльфінген, Германія). Двойчы (1980, 1981) быў чэмпіёнам СССР па бегу на 60 і 110 метраў з бар’ерамі. З’яўляецца рэкардсменам Еўропы і свету (1977, 1980). Свой лепшы вынік Юрый Чарванёў паказаў у 1980 годзе — 7,54 секунды. На Алімпіядзе ў маскоўскіх Лужніках з-за застарэлай траўмы заняў толькі 8-е месца.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads