Юрый Міхайлавіч Астроўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Міхайлавіч Астро́ўскі (29 чэрвеня 1925, Мінск — 31 снежня 1991) — беларускі біяхімік. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1986; член-карэспандэнт з 1977), доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Хуткія факты Юрый Міхайлавіч Астроўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1950). З 1956 года асістэнт кафедры біяхіміі Віцебскага медыцынскага інстытута, з 1959 года загадчык кафедры Гродзенскага медыцынскага інстытута. З 1970 года загадчык Аддзела рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР, з 1985 года дырэктар Інстытута біяхіміі АН БССР.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне вітаміналогіі, рэгуляцыі абмену рэчываў і шэрагу напрамкаў клінічнай біяхіміі (наркалогія, анкалогія). Стварыў арыгінальную канцэпцыю развіцця алкагалізму, якая дае перспектывы лячэння гэтай хваробы. Вывучаў прыроду цэнтраў і груповак на бялку і ў малекуле тыяміну, адказных за пратэідызацыю вітаміну, сфармуляваў асноўныя палажэнні, якія абгрунтоўваюць рацыянальнае прымяненне ў медыцыне антывітамінаў. Шмат увагі надаваў стварэнню ферментатыўнага метаду лячэння ацёку вачэй.

Апублікаваў каля 500 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій. З’яўляецца аўтарам 15 вынаходніцтваў. 

Remove ads

Узнагароды

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1995 года за цыкл работ па метабалізму тыяміну (пасмяротна).

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads