Юрый Рыгоравіч Арэхаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Рыгоравіч Арэхаў (руск.: Юрий Григорьевич Орехов; 20 красавіка 1927, Тула — 18 ліпеня 2001, Масква) — савецкі скульптар, Народны мастак РСФСР (1988); Лаўрэат Ленінскай (1984) і Дзяржаўнай прэмій СССР (1982), Прэміі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў галіне літаратуры і мастацтва (2000), правадзейны член Расійскай акадэміі мастацтваў (1995), ганаровы член Акадэміі прыгожых мастацтваў горада Карары (Італія, 1989).
Творчасць скульптара атрымала шырокае прызнанне ў Расіі і за яе межамі. Залаты медаль ВДНГ СССР за скульптурную кампазіцыю А. С. Пушкін (1972), 1-я прэмія на Міжнародным сімпозіуме скульптараў у Вышніх Ружбахах (Чэхаславакія) за кампазіцыю «Элегія» (1973), 1-я прэмія на Міжнародным сімпозіуме скульптараў за кампазіцыю «Шчасце» (1975), 1-я прэміі на Творчым пленэры ў Бургасе (Балгарыя) за скульптурную кампазіцыю «Кірыл і Мяфодзій» (1978), 1-я прэмія на Міжнародным сімпозіуме па скульптуры на Кубе за кампазіцыю «Сон хвалі» (1983).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads