Юрый Рыгоравіч Бойка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Рыгоравіч Бойка (6 сакавіка 1925, г. Саратаў, Расія — 1 лістапада 2004) — беларускі ўрач-патолагаанатам. Доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1965).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Тбіліскі медыцынскі інстытут (1948), Першы Ленінградскі медыцынскі інстытут імя І. П. Паўлава (аспірантура, 1956).
Працаваў у Фельчарска-акушэрскай школе (г. Энгельс, Саратаўская вобласць; 1948—1952), Першым Ленінградскім медыцынскім інстытуце імя І. П. Паўлава (1956—1961), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1961—2000, медыка-дыягнастычны факультэт, кафедра паталагічнай анатоміі, прафесар, у 1961—1991 — загадчык кафедры).
Remove ads
Сям’я
- жонка Ніна Фёдараўна Сіляева (нар. 1938) — урач-патолагаанатам, доктар медыцынскіх навук
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: паталогія падстраўнікавай залозы; востры панкрэатыт; рак падстраўнікавай залозы; клініка-анатамічны аналіз урачэбных памылак; патамарфалогія органа зроку ў перынатальным перыядзе.
Узнагароды
Медалі «Ветэран працы» (1984), «За доблесную працу», значок «Выдатнік аховы здароўя» (1988) і інш.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads