Юрый Максімавіч Сохар

беларускі тэатразнавец, пісьменнік, драматург From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Максімавіч Сохар (нар. 12 лістапада 1943(1943-11-12), Багатая Чарнешчына[d], Харкаўская вобласць) — беларускі тэатразнавец, пісьменнік, драматург. Кандыдат мастацтвазнаўства (1978), прафесар.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1943 годзе ў вёсцы Багатая Чарнешчына Сахноўшчынскага раёна Харкаўскай вобласці. Бацька загінуў на Вялікай Айчыннай вайне.

Адслужыў у Савецкай Арміі. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Член КПСС з 1966 года.

Працаваў у Беларускім тэатры імя Янкі Купалы, Рэспубліканскім Доме работнікаў мастацтва, Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. З 1981 года загадваў кафедрай рэжысуры і акцёрскага майстэрства ў Беларускім універсітэце культуры і мастацтваў, выкладаў у Карлавым універсітэце (Прага).

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1970 года[1].

Remove ads

Творчасць

Даследчык беларускай камедыйна-сатырычнай драматургіі і яе ўвасаблення на сцэне, развіцця тэатральнай адукацыі і аматарскай творчасці ў Беларусі. Аўтар навукова-метадычных прац, падручнікаў для студэнтаў і педагогаў.

Мастацкая кніга «Светлы смутак» выйшла ў 2003 годзе. Даючы ёй адзнаку, Георгій Марчук адзначыў, што «спавядальная проза Ю. Сохара напісана ў лепшых традыцыях славянскіх літаратур і яе мастацкі ўзровень вельмі высокі».

У 2012 годзе ў суаўтарстве з Рычардам Смольскім выдаў драматургічны зборнік «Пераадоленне», у якім змешчана 10 арыгінальных п’ес, якія былі напісаны аўтарамі ў перыяд з 1978 па 1992 гады. П’есы Юрыя Сохара атрымалі сцэнічнае ўвасабленне ў прафесійных і аматарскіх тэатрах, на тэлебачанні і ў студыі радыётэатра.

Remove ads

Сям’я

Дачка Ганна. Сын Максім (1981—2025), акцёр і рэжысёр.

Літаратура

  • Тэатральная Беларусь, энцыклапедыя: у 2 т., пад агул. рэд. праф. Сабалеўскага А. В.; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш., Т. 2, Л — Я. — Мінск: БелЭн, 2003. — 573 с., iл.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads