Юрый Трубніцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Трубніцкі (1680 (?) — 1747) — магілёўскі храніст, рэгент гарадской канцылярыі, лаўнік магілёўскі.

Хуткія факты Юрый Трубніцкі, Род дзейнасці ...

З 1725 года член Магілёўскага магістрата, з 1734 года рэгент гарадской канцылярыі. Напісаў адну з частак Магілёўскай хронікі (запісы пра падзеі 17011746 гадоў), якую ў 1747 годзе аб'яднаў з летапісам Т. Сурты. Асабліва падрабязна апісаў падзеі 1710-х гадоў перыяду Паўночнай вайны, намаляваў яскравыя вобразы гістарычных асоб таго часу. Пры складанні хронікі выкарыстаў успаміны сучаснікаў і ўдзельнікаў падзей, дакументальныя матэрыялы магілёўскага архіва, гісторыка-літаратурныя крыніцы. Апрача летапісу Сурты, уключыў у хроніку ананімны сатырычны памфлет «Карнавал іншаземны ў Польшчы», пасля хронікі змясціў «Гісторыю пра рэвалюцыю Шведскага і Дацкага каралеўстваў». Ю. Трубніцкі вылучаўся шырынёй поглядаў, юрыдычнай дасведчанасцю, смеласцю і сацыяльнай завостранасцю грамадскай пазіцыі, дэмакратызмам. Ягоная хроніка мае высокую літаратурную каштоўнасць.

Remove ads

Літаратура

  • Бяспанскі, С. І. Да гісторыі вывучэння Магілёўскай хронікі Сурты-Трубніцкіх / С. І. Бяспанскі // Зборнік матэрыялаў магілёўскіх чытанняў «Трафім Сурта і яго час». — Магілёў, 1993. — С. 20—28.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads