Юрый Уладзіміравіч Чонка
украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Чонка (нар. 31 мая 1991) — украінскі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў кар’еру ва Ужгарадзе, у 2010 годзе гуляў за аматарскі клуб «Берагвідэйк» на Закарпаччыне. У 2011 годзе трапіў у харкаўскі «Металіст», дзе гуляў за моладзевую каманду.
У сакавіку 2013 года на правах арэнды перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[2]. У наваполацкім клубе спачатку выступаў у стартавым складзе на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, потым звычайна стаў выхадзіць на замену. Стаў лепшым асістэнтам клуба ў сезоне (6 галявых перадач). У снежні 2013 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Металіст»[3].
У 2014 годзе выступаў за аматарскія каманды ў першынстве Закарпацкай вобласці. У лютым 2015 года перабраўся ў венгерскі клуб «Балмазуйвараш», дзе гуляў да лета. Пазней вярнуўся ў клуб «Сэўлюш», у складзе якога ў канцы 2015 года быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату Закарпацкай вобласці[4].
У лютым 2020 года далучыўся да «Ужгарада» ў Другой лізе Украіны, дапамог клубу па выніках сезона 2020/21 выйсці ў Першую лігу. Пакінуў каманду ў жніўні 2021 года.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads