Юры Улуатс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юры Улуатс
Remove ads

Юры Улуатс (эст.: Jüri Uluots; 13 студзеня 1890 — 9 студзеня 1945) — эстонскі палітык, апошні прэм’ер-міністр незалежнай Эстоніі да яе далучэння да СССР, пасля чаго — в.а. Прэзідэнта Эстоніі ў выгнанні. Быў таксама вядомы як адвакат.

Хуткія факты Юры Улуатс, 9-ы Прэм'ер-міністр Эстоніі ...

Вывучаў права ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце (1910—1918). Пасля гэтага выкладаў рымскае права і эстонскае права ў Тартускім універсітэце да 1944 года. Быў таксама рэдактарам газет «Кая» (эст. «Kaja») 1919—1920 і «Постымеес» (1937—1938).

Быў дэпутатам Рыйгікогу ў 1920—1926 і ў 1929—1932. Займаў пасаду прэм’ер-міністра краіны з 1938 па чэрвень 1940 года. Пасля фарміравання марыянеткавага прасавецкага ўрада Эстоніі на чале з Варэсам, які падпарадкоўваўся Маскве і не прызнанаваўся ніводнай дзяржавай акрамя СССР і нацысцкай Германіяй, і пасля арышту прэзідэнта Канстанціна Пятса, стаў па канстытуцыі выконваючым абавязкі прэзідэнта Эстоніі.

Пасля акупацыі Эстоніі нацысцкай Германіяй у 1941 годзе ў ходзе Другой сусветнай вайны супрацоўнічаў з акупацыйнай адміністрацыяй Х. Мяэ. У 1944 годзе ў якасці кіраўніка прыняў удзел у дзейнасці Эстонскага Нацыянальнага камітэта, створанага пры згодзе акупацыйных уладаў. У пачатку 1944 публічна заклікаў эстонцаў уступаць у эстонскія падраздзяленні Германскай арміі (20-я дывізія СС) для абароны Эстоніі ад Чырвонай Арміі.

Разам з некаторымі міністрамі Юры Улуатс збег у Стакгольм, дзе ўрад у выгнанні працягваў дзейнічаць да афіцыйнай перадачы паўнамоцтваў прэзідэнту незалежнай Эстоніі Ленарта Меры ў 1992 годзе. Пасля прыбыцця ў Швецыю Улуатс памёр ад хваробы.

Remove ads

Зноскі

1. Deutsche Nationalbibliothek Record #101525923 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.

2. Bibliothèque nationale de France Jüri Uluots // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

3. Jüri Uluots // Eesti biograafiline andmebaas ISIK — 2004. Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #101525923 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads