Юсуф Рэза Гілані

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юсуф Рэза Гілані
Remove ads

Юсуф Рэза Гілані (нар. 9 чэрвеня 1952) — пакістанскі палітычны дзеяч. Прэм'ер-міністр Пакістана з 24 сакавіка 2008 года па 19 чэрвеня 2012 года.

Хуткія факты Юсуф Рэза Гілані, прэм’ер-міністр Пакістана[d] ...

Атрымаў журналісцкую адукацыю, аднак пасля заканчэння вучобы вырашыў пайсці па слядах бацькі і заняцца палітыкай. Гілані пачаў палітычную кар'еру ў 1978 годзе. За год да гэтага вайскоўцы пад кіраўніцтвам генерала Мухамада Зія-уль-Хака зрынулі прэм'ер-міністра краіны Зульфікара Алі Бхута, які затым быў пакараны смерцю ў 1979 годзе. У 1983 годзе Гілані быў абраны старшынёй акруговай рады Мултан. Двума гадамі пазней адбыліся парламенцкія выбары, якія праводзіліся на непартыйнай аснове, Гілані быў абраны ў Нацыянальную асамблею Пакістана. У федэральнай ўрадзе Мухамеда Хана Джунеджа Гілані з 1985 па 1988 год быў міністрам жыллёвага будаўніцтва і чыгуначных зносін.

Пасля канфлікту, які ўзнік паміж Джунеджа і Гілані, апошні пакінуў МЛП і перайшоў на бок ПНП, якой кіравала дачка прэм'ера Беназір Бхута. У траўні 1988 года Зія-уль-Хак распусціў парламент і ўрад Джунеджа і прызначыў новыя выбары, перамогу на якіх атрымала ПНП. З 1988 па 1996 год ён працаваў ва ўрадзе Бхута, а падчас наступнага яе прэм'ерскага тэрміну з 1993 па 1996 гг. займаў пасаду спікера парламента. Пасля прыходу да ўлады Мушарафа на Гілані пачаўся ціск уладаў.

Remove ads

Зноскі

  1. Yousaf Raza Gilani // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Yousaf Raza Gilani // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #1027567843 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads