Юхан Пеэгель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юхан Пеэгель (эст.: Juhan Peegel,19 мая 1919, Рэйна, Саарэмаа — 6 лістапада 2007, Тарту) — эстонскі журналіст, вучоны-лінгвіст, пісьменнік. Член-карэспандэнт АН Эстонскай ССР (1977).
Remove ads
Біяграфія
У Чырвонай арміі з 9 верасня 1940 г. (як вайсковец эстонскай арміі), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1951 годзе скончыў Тартускі ўніверсітэт па спецыяльнасці эстонская мова і літаратура. З 1947 па 1952 год супрацоўнічаў у газеце «Эдасі».
У 1951 годзе пачаў выкладаць у Тартускім універсітэце. З 1957 года — дацэнт, з 1964 па 1967 год быў дэканам гісторыка-моўнага факультэта, з 1976 года — прафесар. Пад кіраўніцтвам Юхана Пеэгеля ў Тартускім універсітэце рыхтавалі журналістаў, ён заснаваў факультэт журналістыкі ва ўніверсітэце ў 1976 годзе, а ў 1979 годзе стаў загадчыкам кафедры журналістыкі. У 1993 годзе стаў ганаровым прафесарам.
Абараніў кандыдацкую дысертацыю ў 1954 годзе, доктарскую дысертацыю — у 1973 годзе, стаўшы першым доктарам навук па журналістыцы ў Эстоніі. Член КПСС з 1966 па 1989 год.
У 1977 годзе абраны член-карэспандэнтам АН Эстонскай ССР. З 1 верасня 1989 года, у сувязі са змяненнем статусу членства ў акадэміі — «Член акадэміі» (акадэмік).
Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.
Remove ads
Зноскі
- Juhan Peegel // Eesti biograafiline andmebaas ISIK — 2004. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 27 сакавіка 2017.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
