Юхан Себасцьян Вельхаўн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юхан Себасцьян Вельхаўн
Remove ads

Юхан Себасцьян Вельхаўн (нарв.: Johann Sebastian Welhaven; 22 снежня 1807 — 21 кастрычніка 1873) — нарвежскі паэт і гісторык літаратуры.

Хуткія факты Юхан Себасцьян Вельхаўн, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і святара Юхана Эрнста Вельхаўна (1775—1828) і Эльзы Маргрэтэ Камермаер (1785—1853), дачкі Юхана Себасцьяна Камермаера  (англ.). Яго сёстрамі былі пісьменніца-казачніца Элізабэт «Ліз» Вельхаўн  (англ.) і свецкая львіца і гаспадарыня літаратурнага салона Марэн Сарс[6].

Вывучаў тэалогію і літаратуру, з 1840 года выкладчык, затым прафесар філасофіі ва ўніверсітэце Хрысціяніі. Лідар культурнага руху, выступаў (пасля аддзялення Нарвегіі ад Даніі ў 1814 годзе) за працяг сувязяў з дацкай і агульнаеўрапейскай культурай — у супрацьлегласць нацыяналістычнаму руху на чале з Генрыкам Вергеланам. Меў вялікі ўплыў на палітычнае і літаратурнае жыццё Нарвегіі 1830-х гадоў. Асабліва вялікі быў аўтарытэт Вельхаўна сярод акадэмічнай моладзі. Свае поглядв Вельхаўн выклаў у цыкле палемічных санетаў «Заранак Нарвегіі» (нарв.: «Norges Dæmring»; 1834) і ў працах па гісторыі дацкай літаратуры.

Remove ads

Зноскі

1. Johan Sebastian Cammermeyer Welhaven // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Johan Sebastian Cammermeyer Welhaven // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Norsk biografisk leksikonKunnskapsforlaget. — ISSN 2464-1502 Праверана 29 кастрычніка 2017.

4. http://www.begravdeioslo.no/maler/grav/grave_id/5524 Праверана 28 кастрычніка 2017.
5. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

6. Else Boye Maren Sars(нарв.) // Norsk biografisk leksikon. — 2024-06-18.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads