Яак Алік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Яак Алік
Remove ads

Яак Алік (эст.: Jaak Allik; нар. 8 кастрычніка 1946, Талін) — эстонскі тэатральны крытык, кіраўнік тэатра і рэжысёр, палітык. У 1995—1999 — міністр культуры Эстонскай Рэспублікі.

Хуткія факты Яак Алік, міністр культуры Эстоніі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Сын дзеячаў эстонскага рабочага руху Хендрыка Аліка і Вольгі Лаўрысцін. Адзінаўтробны брат эстонскай вучонай і палітыка Мар'ю Лаўрысцін. Скончыў Талінскую сярэднюю школу № 22 (1965). У 1972 годзе скончыў аддзяленне сацыялогіі Тартускага ўніверсітэта.

У 1977 годзе ўзначаліў Упраўленне тэатраў Міністэрства культуры Эстонскай ССР. Быў адным з заснавальнікаў і першым галоўным рэдактарам эстонскага часопіса «Тэатр, музыка, кіно». У 1990 годзе абіраўся ў Вярхоўны Савет Эстонскай ССР, дэпутатам якога быў да 1992 года. У перыяд 1991—1995 быў мастацкім кіраўніком тэатра «Угала» ў горадзе Вільяндзі, у 2001—2003 быў дырэктарам гэтага тэатра. З 1994 года быў сябрам Кааліцыйнай партыі Эстоніі, правацэнтрысцкай партыі з ліберальным ухілам, якая распалася ў 2000 годзе.

У 1995—1999 гг. займаў пасаду міністра культуры Эстонскай Рэспублікі. У 1999—2000 гг. быў віцэ-мэрам Вільяндзі. З 2003 года з’яўляецца членам партыі «Народны Саюз Эстоніі». Выбіраўся ў Рыйгікогу 8-га і 10-га скліканняў.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads