Яго Высокапраасвяшчэнства

ганаровы тытул і зварот да каталіцкіх кардыналаў, а таксама да праваслаўных мітрапалітаў і архіепіскапаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яго Высокапраасвяшчэнства — у праваслаўнай царкве тытул мітрапалітаў і архіепіскапаў, у рымска-каталіцкай царкве тытул кардыналаў (хаця часцей выкарыстоўваецца форма Яго Эмінэнцыя). Зварот да кардыналаў — Ваша Высокапраасвяшчэнства, або Ваша Эмінэнцыя.

У рымска-каталіцкай царкве гэты тытул быў упершыню падараваны Папам Урбанам VIII, 10 чэрвеня 1630 года адмысловым дэкрэтам. Тытул біскупаў — Яго Праасвяшчэнства, зварот — Ваша Праасвяшчэнства (часцей Ваша Эмінэнцыя). Тытул патрыярхаў усходніх каталіцкіх цэркваў — Яго Блажэнства.

У той жа час гэты тытул адсутнічае ў пратэстанцкіх дэнамінацый хрысціянства і характэрны толькі для артадаксальнага хрысціянства. Гэты тытул афіцыйна зацверджаны ў міжнароднай дыпламатыі, не прымаючы да ўвагі яго дактрынальнае, філасофскае і тэалагічнае паходжанне.

Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads