Яйцажыванараджэнне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Яйцажыванараджэнне
Remove ads
Remove ads

Яйкажыванараджэнне — спосаб узнаўлення патомства, пры якім зародак дасягае пэўнага развіцця ў яйцы ўнутры арганізма маці і вызваляецца ад абалонак яек адразу пасля іх адкладкі.

Thumb
Нараджэнне алмазнага вадзянога вужа (Nerodia rhombifer)

Пры яйкажыванараджэнні зародак развіваецца толькі за кошт пажыўных рэчываў яйка. Такі тып размнажэння характэрны для звычайнай гадзюкі, жывароднай яшчаркі, вераценніцы ломкай, мядзянкі і інш. У час адкладкі яек з іх адразу ж з'яўляюцца поўнасцю сфармаваныя і жыццяздольныя маляўкі. Змейкі гадзюкі, што толькі з'явіліся на свет, адразу ж распаўзаюцца і ўжо праз некалькі дзён пачынаюць самастойна карміцца насякомымі.

Пераход рэптылій ад адкладкі яек да яйкажыванараджэння звязаны з пашырэннем гэтай групы ў паўночных шыротах, дзе суровы клімат перашкаджае інкубацыі яек у навакольным асяроддзі.[1] Актыўны выбар самкай больш цёплых участкаў забяспечвае ўсяму патомству аптымальны тэмпературны рэжым развіцця.

Remove ads

Зноскі

  1. Земнаводныя. Паўзуны...

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads