Якопа Франчэска Рыкаці
італьянскі матэматык і механік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Якопа Франчэска Рыкаці (28 мая 1676, Венецыя — 15 красавіка 1754, Трэвіза) — італьянскі матэматык і механік. Асноўныя матэматычныя працы адносяцца да інтэгральнага злічэння і дыферэнцыяльных ураўненняў (у прыватнасці, ім былі распрацаваны метады інтэгравання дыферэнцыяльных ураўненняў, заснаваныя на падзеле зменных і на паніжэнні парадку ўраўнення), а таксама дыферэнцыяльнай геаметрыі. Яго імя шырока вядома дзякуючы так званаму ўраўненню Рыкаці («Animadversationes in aequationes differentiales secundi gradus», 1724). Займаўся таксама гідрадынамікай і інжынернай дзейнасцю, яго гідрадынамічныя разлікі выкарыстоўваліся для збудавання дамбаў і плацін ў Венецыі.
Remove ads
Зноскі
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- Iacopo Francesco Riccati // Brockhaus Enzyklopädie
- Риккати Якопо Франческо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads