Якіма (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Якіма (англ.: Yakima River, Yak-e-mah River) — рака ў цэнтральнай частцы штата Вашынгтон, ЗША. Правы прыток ракі Калумбія.
Даўжыня ракі складае 344 км, плошча вадазбору каля 15 928 км². Бярэ пачатак у Каскадных гарах, на вышыні 746 м над узроўнем мора, выцякае з возера Кічэлус на паўночны захад ад горада Клі-Элам. Цячэ пераважна ў паўднёва-ўсходнім напрамку, працякаючы праз горад Якіма. Упадае ў раку Калумбія ля горада Рычленд, на вышыні 104 м. Сярэдні расход вады ў раёне горада Каён складае 99 м³/с.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads