Яна Паўлаўна Явіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яна Явіч (26 лістапада 1983, Мінск) — беларуская пісьменніца, паэт. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 26 лістапада 1983 года ў Мінску.
У 2006 годзе скончыла факультэт рускай філалогіі БДПУ імя М. Танка.
Вершы друкаваліся ў газетах «Знамя юности», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Маладосць», «Полымя», «Бярозка»[1].
Працавала вядучым стылістычным рэдактарам, загадчыцай аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва»[2].
З лістапада 2016 года — член Праўлення і Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі[3].
Remove ads
Бібліяграфія
- «Сувязь жыццяў» (2011; выд. «Чатыры чвэрці») — зборнік вершаў. У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы розных гадоў, прадстаўлена лірыка розных жанраў: філасофская, інтымная, пейзажная.
- «Утёна хочет знать» (бел.: «Уцёна хоча ведаць») (2014, РВУ «Звязда») — аповесці-казкі[4]. Гісторыі з жыцця маленькай качачкі Уцёны, якая спазанае навакольны свет і адкрывае для сябе мноства цікавых рэчаў. Ёй дапамагае сяброўка Крысавіца, а мама з татай даюць адказы на складаныя пытанні.
- «Самые цветочные сны» (бел.: «Самыя кветкавыя сны») (2016) — аповесці-казкі. Прыгоды юнай жыхаркі Марса Астраліны, якая падарожнічае ў снах па Зямлі і знаёміцца з кветкамі, з дапамогай якіх пазнае шмат цікавага і карыснага.
- «Утёна во Франции: необыкновенные истории» (бел.: «Уцёна ў Францыі: незвычайныя гісторыя») (2018, РВУ «Звязда») — аповесці-казкі. Дзесяць незвычайных гісторый пра Францыю.
Remove ads
Прызнанне
Зноскі
- Марын Войцік Калі не згубімся пад парасонамі // Маладосць : часопіс. — Мн.: Выдавецкі дом «Звязда», 2013. — В. 720. — № 11. — С. 47.(недаступная спасылка)
- Рэдакцыя(недаступная спасылка). Літаратура і мастацтва. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 7 лютага 2016.
- Прэзідыум Саюза пісменнікаў Беларусі // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 12 снежня 2016. — В. 4899. — № 48. — С. 2.
- Птушыны Калумб // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: Выдавецкі дом «Звязда», 9 студзеня 2015. — В. 4801. — № 1. — С. 12. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2015.
- Бартфельд, Б. Н. Лонг-лист IV международного литературного фестиваля-конкурса «Русский Гофман2019». Поэзия // Альманах «Русский Гофман — 2019». — Калининград: Издательские решения, 2019. — С. 22. — 340 с. — ISBN 978-5-0050-8134-6.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads