Янка (прыток Дзісны)

рака ў Беларусі, прыток Дзісны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Я́нкарака ў Беларусі, левы прыток ракі Дзісна. Працякае ў Браслаўскім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці.

Хуткія факты Янка, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 48 км. Плошча вадазбору 564 км², азёрнасць 1 %. Выцякае з Багданаўскага возера на поўдзень, за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Багданова Браслаўскага раёна, цячэ праз возера Янка, у межах паўднёва-заходняй часткі Полацкай нізіны па лясной забалочанай мясцовасці, вусце на ўсходняй ускраіне г. п. Шаркаўшчына. Асноўныя прытокі – Янка (справа), Густатка (злева).
Даліна трапецападобная (шырыня 100—350 м), у верхнім цячэнні невыразная. Пойма ў верхнім цячэнні вузкая, перарывістая, ніжэй пераважна двухбаковая (шырыня 50–100 м), у нізоўі амаль адсутнічае. Рэчышча ўверх ад вусця на працягу 39 км каналізаванае. У басейне ракі азёры Мілашкаўскае і Азярайцы.

Remove ads

Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. 10 000 экз.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Н. А. Дзісько і інш. – Мн., 1994. – 222 с.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads