Яніна Уладзіміраўна Інкіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яніна Уладзіміраўна Інкіна (нар. 16 кастрычніка 1997, Жлобін, Гомельская вобласць, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цяжкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Выступала за зборную Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Выхаванка СДзЮШАР «Гарызонт». Першыя трэнеры — Наталля Сяргееўна Асадчая і Марыя Іванаўна Сялюніна[2]. Навучалася ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча і Алены Баляславаўны Іваноўскай.
Двойчы выйгравала чэмпіянат Беларусі ў складзе мінскага «Гарызонта» (2020/21, 2021/22). У сезоне 2020/21 стала самым выніковым гульцом каманды, набраўшы 13 ачкоў у сярэднім за матч.
У 2021 годзе дапамагла «Гарызонту» ўзяць тытул Еўрапейскай жаночай лігі.
У жніўні 2022 года стала першым легіянерам у гісторыі жаночай «Руны» з Масквы. У кастрычніку 2024 года вярнулася ў «Гарызонт». У ліпені 2025 года перайшла ў расійскі клуб «Енісей» (Краснаярск)[3].
Выступала ў жаночых зборных Беларусі U-16 (2012—2013), U-18 (2013—2015) і U-20 (2016—2017). У 2017 годзе дэбютавала за нацыянальную зборную Беларусі. Была ў складзе зборнай на чэмпіянатах Еўропы-2017, 2019 (на пляцоўку не выходзіла) і 2021[4].
Remove ads
Кар’ера
- 2013—2015 — РДВАР (Мінск)
- 2015—2017 — South Plains Lady Texans (Левеленд, ЗША)
- 2017—2019 — Little Rock Trojans (Літл-Рок, ЗША)
- 2019—2022 — Гарызонт (Мінск)
- 2022—2024 — Руна (Масква, Расія)[5]
- 2024—2025 — Гарызонт (Мінск)
- з 2025 — Енісей (Краснаярск, Расія)
Дасягненні
Чэмпіёнка Беларусі (3): 2020/2021, 2021/2022, 2024/2025.
Чэмпіёнка Расійскай Суперлігі (1): 2023/2024.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2019/2020.
Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2020, 2021, 2024.
Чэмпіёнка Еўрапейскай лігі (1): 2020/2021.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads