Яніна Каханоўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яніна Каханоўская (дзяв. Шабуня; 26 лістапада 1905, Мінск — 16 ліпеня 2005, Нью-Ёрк, ЗША) — беларуская грамадская дзяячка.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і Аляксандра Апалінаравіча Шабуні і Эміліі з Луцкевічаў, малодшай дачкі Яна Баляслава, сястры беларускіх дзеячаў Івана і Антона Луцкевічаў. Мела малодшага брата Эдварда[1]. У першым шлюбе з Вадзімам Каралёвым, пара разышлася пасля здрады мужа. Каралёў ажаніўся другі раз з архітэктарам Наталляй Макляцовай. Другі муж Яніны, Лявон Федаровіч, шмат выпіваў[1].

Скончыла Мінскую польскую гімназію і агульнаадукацыйныя курсы, працавала медыцынскай лабаранткай[2].
З 1944 года ў эміграцыі, спачатку ў Германіі, потым у ЗША. Пасялілася ў Нью-Ёрку[2]. Узяла сабе і дзецям прозвішча Каханоўская ад Аўгена Калубовіча (Каханоўскага), хоць шлюбу яны не афармлялі[1].
Брала ўдзел у дзейнасці БАЗА (сакратар Галоўнай управы), уваходзіла ў кіраўніцтва жаночых структураў арганізацыі, а таксама ва ўправы Нью-Ёркскага і Манхэтанскага аддзелаў. Сябра рэдкалегіі газеты «Беларус» і БІНІМа[2].
Памерла 16 ліпеня 2005 года. Пахаваная разам з маці ў Іст-Брансуіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
Remove ads
Сям’я
Ад першага шлюбу з Вадзімам Каралёвым мела дачку Юлію (у шлюбе Андрусішына). Ад другога мужа Лявона Федаровіча мела дачку Элеанору (у шлюбе Норык). З Аўгенам Калубовічам (Каханоўскім) дзяцей не мела. Сын дачкі Юліі, Данчык (Багдан Андрусішын), стаў вядомым беларускім спеваком[1].
Зноскі
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads