Ян Непамуцэн Дашкевіч-Кундзіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Непамуцэн Дашкевіч-Кундзіч (польск.: Jan Nepomucen Deszkiewicz-Kundzicz; 4 ці 7 ліпеня 1796 — 15 чэрвеня 1869) — каталіцкі святар, магістр тэалогіі Віленскага ўніверсітэта. Апроч таго, напісаў некалькі прац па граматыцы польскай мовы, якія, аднак, не мелі вартасці і былі раскрытыкаваныя ўжо сучаснікамі.
Remove ads
Біяграфія
Сын Францішка і Марыі, пляменнік біскупа Тадэвуша Кундзіча, вікарнага епіскапа Трокаў. Каля 1830 года быў пробашчам у Ашмянах. Удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў. Пасля яго задушэння трапіў у Галіцыю, да лістапада 1833 года працаваў у бібліятэцы Асалінскіх (Асалінеум) у Львове. Пазней хаваўся ў Ланьцуце ў графа Альфрэда Патоцкага , які ўзяў Кундзіча настаўнікам для сваіх дзяцей і бібліятэкарам. Менавіта там ён узяў прозвішча Дашкевіч.
З 1849 года сябра Навуковага таварыства ў Кракаве.
Пахаваны на муніцыпальных могілках у Ланьцуце.
Працуючы ў бібліятэцы Патоцкіх у Ланцуце, ён распачаў актыўную пісьменніцкую дзейнасць, асабліва ў вобласці польскай граматыкі. Працы: Дысертацыя пра польскую мову і яе граматыку (Львоў, 1843), Зборнік адказаў рэцэнзентам на граматыку польскай мовы (Львоў, 1853), Пра польскую арфаграфію (Кракаў, 1869). Гэтыя працы, поўныя фантастычных ідэй (напрыклад, аднаўленне падвойнага ліку ў польскай мове), не мелі рэальнай каштоўнасці і былі крытычна ацэнены сучаснікамі. Спрабаваў сябе таксама ў паэзіі і драматургіі (камедыя «Лелум»). Усе свае творы, выдадзеныя друку, а таксама рукапісы, ён перадаў у дар Ягелонскай бібліятэцы , дзе яны знаходзяцца і дагэтуль.
Remove ads
Зноскі
- Jan Nepomucen Deszkiewicz-Kundzicz // NUKAT — 2002.
- Jan Nepomucen Deszkiewicz // MAK
- Dr. Constant v. Wurzbach Deszkiewicz, Johann Nepomuk // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 3. — S. 263.
- http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/deszkiewicz-kundzicz-jan-nepomucen/ Праверана 30 жніўня 2022.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads