Ян Самуэль Моцк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян Самуэль Моцк
Remove ads

Ёган (Ян) Самуэль Моцк (каля 1687 - 4 чэрвеня 1737Варшава, Польшча) – мастак родам з Саксоніі, каля прыехаў у 1723 ў Польшчу, прыдворны мастак караля Аўгуста III, гараджанін Старой Варшавы.

Хуткія факты Ян Самуэль Моцк, Дата нараджэння ...
Thumb
Уезд Аўгуста III у Варшаву ў 1734 праз трыўмфальную арку
Remove ads

Біяграфія

Першапачаткова працаваў пры каралеўска-электарскім двары ў Дрэздэне, дзе праектаваў узоры габелены для каралеўскай мануфактуры, рабіў таксама гуашавае дакументаванне прыдворнага жыцця. Прыкладна ў 1723 годзе пераехаў у Варшаву, дзе ў 1731 атрымаў пасаду прыдворнага мастака. Быў жыхаром Старой Варшавы і перайшоў у каталіцызм.

Пры каралеўскім двары ён маляваў карціны алеем, якія паказваюць партрэты (Аўгуст II, Уршуля Любамірская  (руск.) і іншыя), перспектывы (напрыклад, Марымант  (англ.)), жанравыя сцэны ("Гульня ў косці", "Заляцанні Негра" і іншыя), тэатральныя дэкарацыі, а таксама сучасныя яму падзеі (Вяселле Фрыдрыха-Аўгуста, у жніўні 1719, Прыбыццё Аўгуста III у Варшаву і іншыя). Выканаў эскізы  сенатарскіх залаў Каралеўскіх палацаў у Варшаве і Гродне, праектаваў таксама трыўмфальныя аркі з нагоды розных свят і ўрачыстыя ілюмінацыі. Прымаў удзел у конкурсе на карціну для галоўнага алтара ў касцёле Святога Крыжа ў Варшаве, аднак не вядома, ці з'яўляўся ён аўтарам абраза, знішчанага там у 1939 годзе.

Памёр у Варшаве.

Ад шлюбу з Барбарай з дома Сакрэз пакінуў 3 дачкі.

Вучнямі Моцка былі, у прыватнасці, Ян Бенедыкт Хофман і Лукаш Смуглевіч.

Remove ads

Зноскі

  1. Johann Samuel Mock // AGORHA — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21994367'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads