Ян Янавіч Сянкевіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ян Сянкевіч (нар. 18 лютага 1995, Гродна) — беларускі футбаліст, нападнік польскага клуба «Алімпія» з Эльблёнга.

Хуткія факты Ян Сянкевіч, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец ДЮСШ «Белкард», з 2013 года стаў выступаць за дубль гродзенскага «Нёмана». У сезоне 2014 замацаваўся ў рэзервовай камандзе гродзенцаў.

Перад сезонам 2015 значная колькасць маладых ігракоў, у тым ліку і Сянкевіч, была пераведзена ў асноўны склад. 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Нёмана» ў першым матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1), калі выйшаў у стартавым складзе на пазіцыі левага паўабаронцы. 23 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 75-й хвіліне матча з «Мінскам» (0:2). У 2015—2016 гадах працягваў выступаць за дубль, зрэдку з’яўляючыся ў асноўным складзе гродзенцаў.

У сезоне 2017 на правах арэнды выступаў за мікашэвіцкі «Граніт», з 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. У пачатку 2018 года, пакінуўшы гродзенскі клуб, далучыўся да магілёўскага «Дняпра», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[2]. У складзе магіляўчан стаў трывала з’яўляцца на полі, звычайна выходзячы на замену.

У лютым 2019 года, калі стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у сталічны клуб, але не падышоў. У выніку, у сакавіку 2019 года далучыўся да «Смалявічаў» і неўзабаве падпісаў кантракт[3]. У складзе смалявіцкай камандзе часцей выхадзіў на замену. У ліпені 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў рэчыцкі «Спадарожнік»[4], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену.

У лютым 2020 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[5], аднак пазней пакінуў клуб і на сезон 2020 быў заяўлены ў складзе «Ліды». Стаў адным з ключавых ігркоў лідскай каманды, з 10 галамі ўзначальваў спіс бамбардзіраў Першай лігі.

У ліпені 2020 года перайшоў у «Гарадзею»[6]. Спачатку трывала з’яўляўся ў складзе, з кастрычніка стаў заставацца на лаўцы запасных. У пачатку 2021 года трэніраваўся з «Іслаччу» і мазырскай «Славіяй», а ў лютым далучыўся да «Смаргоні» і неўзабаве падпісаў кантракт[7]. Гуляў у стартавым складзе каманды.

У ліпені 2021 года перайшоў у польскі клуб «Алімпія» з Эльблёнга[8].

Remove ads

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads